Бергенскі сабор
Выгляд
Славутасць | |
Бергенскі сабор | |
---|---|
60°23′38″ пн. ш. 5°19′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Нарвегія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | лютэранства |
Епархія | Б’ёргвінская дыяцэзія[d] |
Благачынне | Q11960668? |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснавання | 1150 |
Матэрыял | белы камень[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бергенскі сабор (Bergen Domkirke) — лютэранскі сабор нарвежскага горада Берген. Першы мураваны храм на гэтым месцы гісторыкі адносяць да сярэдзіны XII стагоддзя. Упершыню згадваецца пад 1181 годам як царква св. Олафа. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы цэнтра горада.
Гарэў у 1248, 1270 і 1463 гадах. У 1537 г. набыў статус сабора, у 1550-я гады адбудаваны наноў. Узнаўляўся пасля пажараў 1623 і 1640 гадоў; да гэтага перыяду адносіцца замена шпіля вежачкай. У 1880-я гады барочны інтэр'ер перароблены ў духу сярэднявечча.
У саборнай сцяне захрасла гарматнае ядро з Бергенскай бітвы 1665 года (Другая англа-галандская вайна). У саборы маецца арган, перыядычна праводзяцца канцэрты арганнай музыкі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бергенскі сабор
- Bergen Cathedral — histos.no (нарв.) (англ.)